Роўна чатыры гады таму, 12 студзеня 2016 года, у Беларусь прыйшоў цыклон «Даніэла», фота Сяргея Гудзіліна

Роўна чатыры гады таму, 12 студзеня 2016 года, у Беларусь прыйшоў цыклон «Даніэла», фота Сяргея Гудзіліна

У наступныя дні надвор'е, паводле Белгідрамета, мяняцца не будзе. У студзені паўмятровых снежных гурбаў жыхары Беларусі, паводле прагнозаў, дакладна не ўбачаць, піша Tut.by.

Пачатак другой дэкады студзеня прагназуецца з павышанымі тэмпературамі і вялікай колькасцю ападкаў. У асноўным, у выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу -4 - +2 градуса, днём +1 - +6 градусаў.

- У асобныя дні трэцяй дэкады чакаюцца кароткачасовыя ападкі — дождж і мокры снег. Да канца месяца колькасць ападкаў павялічыцца, — расказаў Аляксандр Бяганскі. — Што тычыцца тэмпературы, то ў гэты перыяд яна чакаецца блізкай да кліматычнай нормы. Ноччу пераважна слабаадмоўная, днём — блізкая да нуля.

— Ці дачакаемся мы снегу ў гэтым годзе? — удакладнілі ў спецыяліста.

- Нельга сказаць, што снегу не будзе. Паўмятровых гурбаў чакаць не даводзіцца, бо тэмпература высокая. Разам з тым, гэта не адмяняе таго факту, што пры больш актыўных атмасферных франтах можа выпадаць мокры або сухі снег. Але час яго ўтрымання будзе залежыць ад тэмпературы паветра. Калі тэмпература будзе паніжацца, снежнае покрыва будзе захоўвацца даўжэй за дзень.

Але ў бліжэйшыя шэсць дзён, адзначыў Аляксандр Бяганскі, наўрад ці зямлю накрые снежным покрывам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0