Следчыя з інтэрнэт-выдання Bellingcat вылічылі аб'ект, з якога маглі атакаваць Boeing 737-800 «Міжнародных авіяліній Украіны» ля Тэгерана. Як паведаміў «Радыё Свабода» прадстаўнік Bellingcat Хрыста Грозеў, як мяркуецца, гэта база, вядомая як выпрабавальны палігон для ракет супрацьпаветранай абароны Ірана.

Паводле яго слоў, эксперты, выкарыстаўшы звесткі аб хуткасці палёту ракеты комплексу «Тор» і месцы відэазапісу паражэння самалёта, змаглі вызначыць прыкладную адлегласць, з якой была запушчана ракета — 6-6,5 кіламетра. На гэтай адлегласці ў кірунку палёту ракеты знаходзіцца толькі выпрабавальная база.

Як паведамлялі відавочцы, у кірунку лайнера, магчыма, ляцелі некалькі ракет. Неназваны прадстаўнік з ліку афіцыйных асоб ЗША заяўляў, што самалёт быў знішчаны дзвюма ракетамі класа «зямля — ​​паветра», што нібыта было зафіксавана са спадарожніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0