Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння ўказ №10 «Аб падрыхтоўцы і правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай», паведамляе БелТА.

Указам устанаўліваецца бязвізавы рэжым для ўдзельнікаў, арганізатараў спаборніцтваў і замежных турыстаў, бясплатны праезд у грамадскім транспарце для акрэдытаваных асоб і вызваленне ад платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах. Дакументам урэгуляваны пытанні медыцынскага абслугоўвання ўдзельнікаў і гасцей спаборніцтваў, выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, размяшчэння сацыяльнай рэкламы.

Акрамя таго, прадугледжана прадастаўленне дырэкцыі чэмпіянату свету безпрацэнтнай зваротнай бюджэтнай пазыкі, а таксама меры, якія дазваляюць знізіць выдаткі і забяспечыць высокі ўзровень правядзення мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0