Непрытомным у больніцу Прагі трапіў легендарны беларускі інтэрнаўт Уладзь Каткоўскі «Рыдэль». Ён з жонкай трапіў у аўтааварыю. У выніку абое былі шпіталізаваны. Уладзь дасюль ня выйшаў з комы. Мэдыкі змагаюцца за ягонае жыцьцё. Ёсьць спадзяваньні, што яго ўдасца вярнуць у прытомнасьць на гэтым тыдні.

Апошнія гады У.Каткоўскі жыў у Празе і працаваў уэб-майстрам Беларускай службы радыё «Свабода». Ён здабыў вядомасьць як піянэр беларускага Інтэрнэту, які стварыў шматлікія беларускамоўныя інтэрнэт-сайты ды ініцыятывы або дапамагаў у іх праграмаваньні.

МБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0