Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Іван Баканаў заявіў, што ведамства разглядае дзве прыярытэтныя версіі прычын, якія прывялі да авіякатастрофы самалёта рэйса PS752 у Іране: першая — пападанне ракеты, другая — тэракт.

«Сапраўды, версія аб пападанні ракеты зенітна-ракетнага комплексу «Тор» прыцягвае сёння найбольшую ўвагу грамадства. Аднак дастаткова адкрыць інструкцыю па эксплуатацыі ЗРК, каб узнікла шэраг пытанняў, якія патрабуюць дадатковых адказаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра далёкасць палёту ракеты, нюансы па кіраванні комплексам і іншае. Усе пытанні цяпер прапрацоўваюцца», — сказаў ён.

Па словах Баканова, версію тэракту СБУ старанна вывучае і аналізуе.

«Бо тэма занадта важная, каб цяпер рабіць нейкія паспешныя высновы. Магу запэўніць, што мы абавязкова паведамім грамадству ўсю аб'ектыўную, правераную інфармацыю», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0