А 6-й раніцы 11 студзеня ратавальнікі атрымалі паведамленне аб пажары ў начным клубе па вуліцы Прытыцкага, 62 у Мінску. Там знаходзіцца папулярны клуб «Рэпаблік».

На момант здарэння ў памяшканнях клуба знаходзілася каля 150 наведвальнікаў і 20 чалавек персаналу. Да прыезду ратавальнікаў яны ўжо пакінулі будынак.

Высветлілася, што ў фае клуба загарэлася электраправодка і дэкаратыўных элементаў падвеснай столі.

Ратавальнікі патушылі пажар за 10 хвілін. Ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0