Палітык Павел Севярынец адседзеў 15 сутак за пратэсты супраць інтэграцыі, але атрымаў яшчэ 30 сутак за наступныя акцыі. Пакуль ён дома, але ў любы момант яго могуць забраць за краты.

Вольга і Павел Севярынцы. Фота Сяргея Гудзіліна

Вольга і Павел Севярынцы. Фота Сяргея Гудзіліна

«Даведаўся, што адной сям'і рэпрэсаваных за акцыі патрэбна дапамога. Фактычна сям'я на паўтара месяца без кармільца.

Давайце падтрымаем? Зрабіць можа кожны простым пераводам на картку Альфабанка. Рэпост вітаецца!», — напісаў у фэйсбуку намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

Ахвотныя могуць перавесці грошы на картку Альфа-банка 4585 2172 0650 7381, аформленую на імя VOLHA SEVIARYNETS.

Перавод можна зрабіць https://perevod.alfabank.by (бясплатна для кліентаў большасці банкаў Беларусі, апроч Беларусбанка, Прыёрбанка, МТбанка, якія бяруць камісію за пераводы з карткі).

Чытайце. «Наша Ніва» назвала людзей года — 2019: Севярынцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0