Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані ў размове з прэзідэнтам Зяленскім выказаў спачуванні ўкраінскаму народу і сем'ям загінулых у выніку крушэння самалёта МАУ. Ён папрасіў прабачэння з іранскага боку за трагедыю, якая забрала 176 жыццяў, паведамляе Бі-бі-сі Украіна са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.

Спадар Раўхані заявіў, што трагедыя адбылася з-за няправільных паводзінаў іранскіх вайскоўцаў і паабяцаў прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці і аказаць усю неабходную дапамогу ўкраінскім экспертам.

«Прызнанне версіі ракеты прычынай катастрофы адкрыла шлях да далейшага расследавання без затрымкі і перашкод», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

У ходзе размовы ён сказаў, што целы ўкраінскіх грамадзян павінны быць ідэнтыфікаваны і вернуты ва Украіну як мага хутчэй.

«Для нас надзвычай важна, каб на наступным тыдні — да 19 студзеня — целы памерлых былі вернутыя ва Украіну, каб іх сваякі маглі развітацца з імі», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны

Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Іран: Мы збілі ўкраінскі «Боінг» выпадкова

Зяленскі пералічыў пяць патрабаванняў да Ірана

Іранскі генерал: Аператар не здолеў звязацца з камандаваннем і вырашыў збіць «Боінг»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру