Бі-бі-сі

Бі-бі-сі

У Тэгеране перад будынкам Тэхналагічнага ўніверсітэта Аміра Кабіра ў суботу сабралася некалькі сотняў дэманстрантаў, якія патрабавалі адстаўкі вярхоўнага лідара краіны аяталы Алі Хаменеі, паведамляе Бі-бі-сі.

«Галоўнакамандуючы, сыходзь!» — скандавалі дэманстранты, абураныя тым, што іранскія вайскоўцы ў сераду выпадкова збілі ўкраінскі пасажырскі самалёт.

У суботу гэта афіцыйна прызналі іранскія ўлады.

У іранскіх сацсетках з'явіліся відэа пратэстаў, на іх бачныя людзі, што сабраліся ля будынка ўніверсітэта, што скандуюць антыўрадавыя лозунгі.

На адным з відэа чуваць, як натоўп скандуе: «Адстаўкі недастаткова, патрэбны суд!»

Паступаюць паведамленні аб пратэстах і ля будынка Тэхналагічнага ўніверсітэта імені Шарыфа, адной з самых прэстыжных навучальных устаноў у краіне.

Па некаторых звестках, па меншай меры 10 загінулых у авіякатастрофе былі выпускнікамі гэтага ўніверсітэта.

Паведамленні аб пратэстах у двух тэгеранскіх універсітэтах з'явіліся і ў іранскіх агенцтвах навін IRNA і ISNA.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0