34-гадовы бізнэсмен Сяргей Чэрачань заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. Яго вылучае ў кіраўнікі краіны Цэнтральная рада Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады — партыі, якая дасталася Чэрачаню ад Станіслава Шушкевіча.

Грамадская дзейнасць

Статус «партыі» — бадай адзінае, што цяпер ёсць у БСДГ. Актыў складае менш за 100 чалавек, малазразумелай з’яўляецца і новая ідэалогія. На парламенцкія выбары ад БСДГ вылучалася толькі 13 чалавек. Дый тое больш за палову мандатаў раздалі юнакам і дзяўчатам з «Моладзевага блоку», якія не захацелі (ці не змаглі) збіраць подпісы ў сваю падтрымку.

Пра палітычныя погляды Чэрачаня вядома тое, што раней ён быў у шэрагах праўладнай Камуністычнай партыі. Але пасля, маўляў, выйшаў, бо «ўсе ініцыятывы разбіваліся аб сцяну неразумення».

Знаёмства з Шушкевічам дазваляе Чэрачаню наладжваць кантакты з замежнымі палітыкамі. Вось ён з экс-прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам.

Знаёмства з Шушкевічам дазваляе Чэрачаню наладжваць кантакты з замежнымі палітыкамі. Вось ён з экс-прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам.

А тут з экс-прэзідэнтам Польшчы Аляксандрам Кваснеўскім.

А тут з экс-прэзідэнтам Польшчы Аляксандрам Кваснеўскім.

Апроч кіраўніцтва ў БСДГ, Чэрачань узначальвае грамадскае аб’яднанне «Дыпламатыя».

У гэтай арганізацыі тры ганаровыя члены — экс-кандыдат у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка, 92-гадовы лётчык і пісьменнік Анатоль Сульянаў, а таксама расійскі дэпутат-камуніст Уладзімір Бяссонаў, якога пасадзілі на тры гады, але не могуць злавіць.

Адзінае, чым хваліцца «Дыпламатыя» на сваім сайце, — тым, што наладжвае адносіны з Расійскім саюзам ветэранаў.

Раней грамадскае аб’яднанне Чэрачаня было зарэгістравана ў Беларусі як «Народная дыпламатыя». Цікава, што ў Расіі па-ранейшаму дзейнічае фонд з такой назвай. Ён займаецца супрацай з краінамі былога СССР, звязаны з «Румолам». 

Бізнэс

У шматлікіх анкетах узгадваюцца многія кампаніі, да якіх мае дачыненне Чэрачань.

У якой сферы працавала ТАА «Мантаж Тэхніка», зразумела з назвы. Праўда, год таму кампанія была ліквідаваная. 

Іншы бізнэс, ТАА «Інфармацыйны спектр», таксама ў стадыі ліквідацыі. Падаткавікі закрываюць яго, бо кампанія не займалася ніякай дзейнасцю два гады.

Пры гэтым у Чэрачаня застаецца інфармацыйны сайт Spektr.by. Гэта звычайны агрэгатар навінаў, які надае асаблівую ўвагу асвятленню дзейнасці БСДГ. Сайт мае няшмат наведнікаў, сэрвіс Similarweb не лічыць іх праз малалікасць.

Цяпер кіраўнік партыі прадстаўляецца як «генеральны дырэктар групы кампаній Diin». У дужках удакладняецца, што гэты бізнэс звязаны з пастаўкамі запчастак да беларускай тэхнікі. Згадак пра такую «групу кампаній» у інтэрнэце вобмаль.

Запчасткамі да сельскагаспадарчай тэхнікі займаюцца і ТАА «Прамыя інвестыцыі», дырэктарам якой пазначае сябе Чэрачань, і ТАА «Магірус».

Недзе на мяжы грамадскай дзейнасці і бізнэсу знаходзяцца інвестыцыі Чэрачаня ў «Белгазету».

Сям’я

Жонка палітыка Марыя Ходзіч валодае вясельным салонам «Мэры Мі». Разам з Сяргеем яны гадуюць дачку Эмілію, ёй пяць гадоў.

Марыя Ходзіч

Марыя Ходзіч

Найбольшы інтарэс выклікае цесць палітыка, бізнэсмен Андрэй Ходзіч. Ён хадзіў на парламенцкія выбары — 2016 у якасці кіраўніка спраў саюза «Айчына». Гэта аб’яднанне актывістаў, якія выступаюць за далучэнне Беларусі да Расіі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?