У Тэгеране на некалькі гадзін арыштавалі пасла Вялікабрытаніі ў Іране Роберта Макера, паведамляе Mirror.
Роберт Макер быў узяты пад варту на некалькі гадзін па абвінавачванні ў падбухторванні пратэстоўцаў ва ўніверсітэце Аміра Акабіра, а затым вызвалены.
Нагадаем, у Тэгеране і іншых гарадах Ірана праходзяць масавыя акцыі пратэсту з патрабаваннем адстаўкі вярхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі пасля прызнання датычнасці да катастрофы ўкраінскага самалёта.