7 сакавіка ў маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» ў часе ўзлёту самалёт Boeing 737 авіякампаніі «Белаавія» выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы.

Паводле прадстаўніка «Белавіі», самалёт выпраўляўся ў рэйс B2 1955 «Масква-Менск». Падчас разбегу самалёт стаў хіліцца ўлева, і камандзір экіпажу вырашыў спыніць узлёт. У выніку самалёт выкаціўся за межы паласы.

На борце знаходіліся 48 пасажыраў і 5 членаў экіпажу. Ніхто з іх не пацярпеў. Пасажыраў адправілі ў Менск іншым рэйсам «Белавіі» з аэрапорта «Шарамецева» ў той жа дзень.

Самалёт адбуксіравалі на стаянку. Ніякіх бачных пашкоджанняў у яго не знайшлі. Расследаванне інцыдэнту вядзе адмысловая камісія, — удакладнілі ў прэсавай службе «Белавіі».

У сваю чаргу, у прэсавай службе аэрапорта «Дамадзедава» гэты інцыдэнт не каментуюць, паведамляе сёння AVIA.RU.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?