Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб падтрымцы пратэстоўцаў, якія выйшлі на вуліцы Ірана. Трамп апублікаваў у сацыяльных сетках словы падтрымкі на фарсі.

«Адважнаму, шматпакутнаму народу Ірана: я быў на вашым баку з першых дзён свайго прэзідэнцтва, і мая адміністрацыя будзе працягваць заступацца за вас. Мы ўважліва сочым за вашымі пратэстамі, і ваша адвага нас натхняе», — заявіў Трамп.

Нагадаем, вечарам 11 студзеня ў сталіцы Ірана Тэгеране пачаліся пратэсты супраць дзеянняў улады пасля іх абвяшчэння пра тое, што ўкраінскі самалёт быў збіты іранскімі вайскоўцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0