Раніцай 11 студзеня пасля працяглай хваробы на 55-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Марыя Скуратовіч, арганістка, аўтарка шматлікіх рэлігійных спеваў.

Спачылая Марыя была дачкою Ванды Скуратовіч, вядомай касцёльнай і грамадскай дзяячкі, Праведніцы народаў свету, якая адышла ў вечнасць дзесяць гадоў таму, 12 студзеня 2010 года.

Пахавальныя абрады распачнуцца ў доме святой памяці Марыі Скуратовіч у Тарнове-Госках (Tarnowo-Goski, гміна Замбраў, Замбраўскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча) у аўторак, 14 студзеня а 10-й гадзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0