Жыхарка Узды згубіла сумку з асабістымі рэчамі, але ў міліцыю заявіла, што на яе напалі і абрабавалі, паведамляе Следчы камітэт.

Заява аб рабаванні паступіла ў міліцыю напярэдадні навагодніх святаў. Жанчына расказала, што на яе напалі, калі яна вечарам вярталася дадому. Невядомыя нібыта выкралі яе сумку з грашыма і іншымі рэчамі.

Аднак высветлілася зусім іншае: сумку жанчына згубіла, калі ішла ноччу дадому са сваімі знаёмымі пасля распіцця спіртных напояў. З іх слоў, жанчына была п'яная і неаднаразова спатыкалася. Праўда, сваякам і следчаму яна распавяла іншую гісторыю.

У дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт.400 (заведама ілжывы данос аб здзяйсненні злачынства) Крымінальнага кодэкса.

Торбу пазней знайшлі ў двары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0