Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў іранскія ўлады не забіваць удзельнікаў акцый пратэсту ў краіне.

Паводле яго слоў, тысячы людзей ужо забілі і ўзялі пад варту. «Свет сочыць за гэтым. Што яшчэ больш важна — ЗША сочаць», — дадаў ён.

«Спыніце забойства вашага вялікага іранскага народа», — сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Раней Трамп падтрымаў пратэсты ў Іране, якія пачаліся 11 студзеня, пасля таго як Тэгеран прызнаў віну ў крушэнні ўкраінскага боінга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0