У мінулым годзе фолк-калектыў у пяты раз гастраліраваў па ЗША, дзе даў 113 канцэртаў за 73 дні. Часам прыходзілася выступаць па пяць разоў на дзень. У размове з Мірай Шульц удзельнікі «Старога Ольсы» распавялі пра свае амерыканскія прыгоды, а таксама згадалі самыя цікавыя і нечаканыя факты з гісторыі сваёй каманды.

Таксама, акрамя сваіх вядомых хітоў і прэм’ер, для гледачоў Belsat Music Live «Стары Ольса» падрыхтаваў парачку сюрпрызаў: жывое выкананне песні One гурта Metallica, відэа якога на YouTube мае больш за 3,5 мільёны праглядаў, а таксама новы кавер — Zombie вядомага ірландскага гурта The Cranberries.

Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць.

Падпішыцеся на канал!

Чытайце таксама:

Як добра вы ведаеце Belsat Music Live, адзін з найлепшых праектаў пра беларускую музыку?

Вярніце на гадзіну свой 2007 год. Паглядзіце выпуск Belsat Music Live з зоркамі альтэрнатыўнай музыкі, гуртом ##### (5diez) ВІДЭА

Адкрыйце для сябе «Краму» па-новаму. Галоўныя хіты, рэдкія песні і дзве прэм’еры ў Belsat Music Live ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0