11 сакавіка на дзве гадзіны вядомы бард і паэт Алесь Камоцкі разам са сваім бэндам і песнямі стане адной з экспазіцый Музею гісторыі і культуры Беларусі.

Яны выканаюць музычны праект «З бацькоўскай кружэлкі», а таксама некалькі старых і новых твораў з іншых праграм.

Зрабіць такі арыгінальны «экспазіцыйны» выступ запрапанаваў дырэктар музею, калі пачуў дыск «З бацькоўскай кружэлкі», на якім Алесь Камоцкі запісаў перакладзеныя на беларускую мову хіты савецкіх часоў.

«Для мяне гэта будзе самы незвычайны выступ у жыцці. За дваццаць гадоў даводзілася граць у розных месцах, нават у турме і на сходцы ў бандзюкоў, а вось у музеях яшчэ не было, — прызнаецца Камоцкі. — Але тым больш цікава будзе паспрабаваць нешта новае».

Дарэчы, усе хто набудзе квіток на канцэрт атрымаюць магчымасць без дадатковай платы наведаць іншыя экспазіцыі музею, але рабіць гэта трэба да пачатку выступа.

Адрас музею: Мінск, вул. К.Маркса, 12.

Даведкі па тэлефонах (017) 227 43 22, (029) 253 25 04. Пачатак — 18.00. Кошт квіткоў — 12 500 руб.

tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0