У панядзелак увечары скончыўся прыём заявак на правядзенне футбольнага чэмпіянату Еўропы‑2016.

Заяўкі падалі наступныя краіны: Францыя, Італія, Турцыя, а таксама сумесна Швецыя з Нарвегіяй.

Гаспадыня чэмпіянату будзе выбрана ў траўні 2010 году.

Каб правесці чэмпіянат Еўропы трэба мець, як мінімум дзевяць стадыёнаў па 30 тыс. гледачоў, а фінал мае прайсці на стадыёне, які змяшчае не менш за 50 тыс. заўзятараў, паведамляе Спорт-Экспресс.

Колькасць зборных, што возьме ўдзел у кантынентальным першынстве павялічыцца да 24, таму ў зборнай Беларусі шанцы трапіць на чэмпіянат узрастаюць.

***

Усе пералічаныя вышэй краіны — апроч Нарвегіі, прымалі чэмпіянаты Еўропы: Італія ў 1980 г., Францыя ‑‑ у 1984 г, Швецыя — у 1992 г.

У чэрвені гэтага году ў заходняй Швецыі — Мальмё, Хальмстад, Хёльсінборг, Гётэборг — пройдзе моладзевы чэмпіянат Еўропы, удзел у якім, сярод васьмі шчасліўчыкаў, бярэ і наша зборная.

Нарвегія змагалася за права правесці чэмпіянат Еўропы ў 2000 г., але тады кантынентальнае першынство было аддадзена ў Галандыю і Бельгію, Італія змагалася за Еўра‑2012, але пераможцамі выйшлі Польшча і Ўкраіна — і цяпер гэта галаўны боль УЕФА.

Чэмпіянат-2008 сумесна правялі Аўстрыя і Швейцарыя, і здаецца, правялі на дастойным узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?