У небе над Іранам у момант запуску ракеты, якая трапіла ў Boеing «Міжнародных авіяліній Украіны», знаходзіўся самалёт катарскіх авіяліній. Пра гэта паведамляе «РІА Навіны» са спасылкай на намесніка старшыні камітэта па гарадскім будаўніцтве парламента Ірана Абу аль-Фадыль Мусаві Беюкі.

Ён удакладніў, што ў выпадку з катарскім самалётам авіядыспетчарам атрымалася скаардынаваць дзеянні з іранскімі вайскоўцамі. Паводле слоў дэпутата, калі лайнер увайшоў у іранскую паветраную прастору, пілоты відаць заўважыў святло ў небе, выказаўшы здагадку, што працуе СПА. Яны зрабілі запыт дыспетчарам, тыя ў сваю чаргу перадалі інфармацыю сілам СПА.

Самалёт Boeing 737 «Міжнародных авіяліній Украіны» разбіўся раніцай 8 студзеня неўзабаве пасля ўзлёту з аэрапорта Тэгерана. На борце былі 176 чалавек, усе яны загінулі.

Улады Ірана праз трое сутак пасля катастрофы прызналі, што лайнер быў збіты: аператар сістэмы СПА палічыў яго крылатай ракетай. Прэзідэнт Ірана назваў гэта «недаравальнай памылкай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0