У працы АРІП ў аўторак раніцай, 14 студзеня, з'явіліся збоі. Карыстальнікі паведамляюць, што не могуць праз сістэму здзейсніць аплату тавараў і паслуг. Пры спробе здзейсніць плацёж выдаецца паведамленне аб тым, што «не ўдалося злучыцца з сэрвісам АРІП», піша Tut.by.

У кантакт-цэнтры АРІП паведамілі, што ведаюць пра праблему, спецыялісты зараз займаюцца яе ліквідацыяй. «На дадзены момант назіраецца запаволенне у працы сістэмы, рэкамендуем плацёж здзейсніць крыху пазней. Інфармацыя ўжо перададзена тэхнічным спецыялістам, якія працуюць над вырашэннем памылкі. Таму спрабуйце крыху пазней здзейсніць аплату», — паведамілі ў кантакт-цэнтры.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?