brest.mvd.gov.by

brest.mvd.gov.by

У міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар з заявай, што каля дома на яго непаўналетнюю дачку напаў невядомы мужчына і хацеў скрасці сумку, паведамляе абласная міліцыя.

На месца здарэння неадкладна выехалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і следча-аператыўная група. Дзяўчына распавяла, што ішла дадому, і раптам на яе накінуўся невядомы, і спрабаваў вырваць сумку. Яна дала адпор мужчыну, пасля чаго той збег. Пінчанка падрабязна апісала знешнасць нападніка.

Праз некалькі хвілін праваахоўнікі затрымалі маладога чалавека каля крамы недалёка ад дома пацярпелай. Ім аказаўся мясцовы жыхар 20-гадовы хлопец.

Малады чалавек распавёў, што спрабаваў здзейсніць рабаванне, каб завалодаць грашыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0