Mercedes-Benz будзе вырабляць электрамабілі разам з кітайскай кампаніяй Geely Holding Group.

Завод у кітайскім Сіані мае выпускаць да 150 000 машын за год, пішуць нямецкія СМІ.

Geely і Mercedes-Benz паведамілі, што кожная з кампаній інвестуе ў гэтую вытворчасць па 2,7 млрд юаняў (каля 790 млн беларускіх рублёў). «Разумна электрыфікаваныя» машыны прэміум-сегмента будуць прадавацца пад брэндам Smart як на рынку Кітая, так і ў Еўрасаюзе.

Smart, як і Mercedes-Benz, — гэта марка нямецкай кампаніі Daimler. У 2019 годзе прадалося каля 117 тысяч аўтамабіляў Smart.

Geely валодае 9,7%-м пакетам акцый Daimler-а.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?