Раніцай 14 студзеня ў Цэнтр упраўлення ў крызісных сітуацыях Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарыі паступіла паведамленне пра пачатак пошукава-выратавальных работ. На вышыні 4800 м (Скалы Пастухова) 37-гадовы альпініст з Мінска упаў, атрымаў траўму і папрасіў аб дапамозе.

Пошукава-выратавальныя работы ўжо завершаны, пацярпелага турыста спусцілі на паляну Азау і перадалі супрацоўнікам хуткай медыцынскай дапамогі з траўмай грудной клеткі.

У пошукава-выратавальных работах удзельнічалі 6 чалавек і 2 адзінкі тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0