БелТА

БелТА

Пра гэта заявіў сёння журналістам першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Круты па выніках нарады ў кіраўніка краіны, перадае БЕЛТА.

«Нейкіх новых нюансаў перамоваў з Расійскай Федэрацыяй у нас на сённяшні дзень няма. Мы па-ранейшаму прытрымліваемся пазіцыі, што ва ўмовах рэалізацыі падатковага манеўру і штогадовага павелічэння кошту нафты для Беларусі за кошт памяншэння мытнай пошліны плаціць прэмію расійскім нафтавым кампаніям у тым памеры, у якім мы дамаўляліся гэта рабіць у 2011 годзе, сёння не мае ніякага сэнсу. Гэта проста эканамічна немэтазгодна», — падкрэсліў Дзмітрый Круты.

Паводле яго слоў, расійскія партнёры «пакуль не хочуць рухацца наконт памеру гэтай прэміі». Насустрач тут пайшла толькі кампанія Міхаіла Гуцэрыева «Слаўнафта». «Ідзе перамоўны працэс. Мы разаслалі ўсім свае прапановы. Лічыць, што ад беларускага рынку ў любым выпадку адмахнуцца проста так вельмі складана: мы з'яўляемся буйным спажыўцом расійскай нафты (прыкладна 10% расійскага экспарту)», — звярнуў увагу першы віцэ-прэм'ер.

Урад працягвае адпрацоўваць схему альтэрнатыўных паставак нафты, вывучаюцца ўсе магчымыя варыянты. «Мы разаслалі адпаведныя камерцыйныя прапановы. Усе камерцыйныя службы нашых заводаў, Беларускай нафтавай кампаніі знаходзяцца на перамовах практычна ў штодзённым рэжыме. Думаю, тут мы таксама хутка атрымаем альтэрнатыўныя варыянты пастаўкі канкрэтнай нафты, — дадаў Дзмітрый Круты. — Усе магчымыя краіны: і Украіна, і Польшча, і краіны Балтыі, і Казахстан, Азербайджан. Мы цяпер заняліся гэтым пытаннем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0