Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан адмовіў Шатландыі ў правядзенні новага рэферэндуму аб незалежнасці.

Першы міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн у снежні 2019 года напісала Джонсану ліст з просьбай правесці рэферэндум аб незалежнасці.

Паводле яе слоў, вынікі выбараў сведчаць аб тым, што шатландцы атрымалі права на новы рэферэндум.

Але Джонсан выступіў супраць другога рэферэндуму аб магчымым аддзяленні Шатландыі ад Вялікабрытаніі.

«Вы і ваш папярэднік далі асабістае абяцанне, што рэферэндум аб незалежнасці 2014 года быў «адзіным у гэтым пакаленні». Народ Шатландыі рашуча прагаласаваў за тое, каб захаваць Злучанае Каралеўства», — адказаў брытанскі прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0