Сёння днём ад карыстальнікаў сацыяльных сетак пачалі паступаць паведамленні, што Першасавецкая бальніца ў Гомелі замініравана, а ў адным з карпусоў знаходзіцца заложнік, паведамляюць Моцныя навіны.
На 101 патэлефанаваў невядомы мужчына і паведаміў, што гаспадарчая частка замініравана і «хутка выбухне». На месца прыбылі супрацоўнікі міліцыі, МНС, аўтамабіль хуткай дапамогі.
Паколькі частка знаходзіцца ў асобным будынку, было прынята рашэнне эвакуацыю пацыентаў не праводзіць.
Інфармацыя пра заложнікаў у адным з карпусоў не пацвердзілася.
Па выніках праверкі высветлілася, што трывога была лжывай. «Мінёрам» аказаўся 58-гадовы пацыент-калясачнік.





