«Ірыне 36 гадоў, яна мая дзяўчына. Але даўно мне казала, што закахалася ў таго Зяленскага, вось ён і мроіцца ёй паўсюль», — расказвае 43-гадовы Андрэй.

Андрэй распавёў акалічнасці гісторыі са званком ратавальнікам, якая здарылася ўвечары 13 студзеня.

Ірына прыбегла дадому і паведаміла Андрэю, што ў іх падвале знаходзяцца нейкія людзі, сярод якіх і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Яна збегала ў падвал яшчэ раз, пасля вярнулася і сказала мне, што Зяленскаму блага, а я зразумеў, што блага ёй.

Я патэлефанаваў у міліцыю, каб забралі Ірыну, у гэты ж час чуў, як яна камусьці тэлефануе, расказвае пра Зяленскага. А сёння ў ютубе ўбачыў гэты ролік і зразумеў, куды яна званіла. Некалькі разоў пераслухаў, падумаў: ну што за дурніца! Не, вы не падумайце, яна не благая, і такое з ёй упершыню.

А пасля таго званка Ірына знікла. Яна не з'яўляецца дома з таго самага вечара 13 студзеня. Дзе яе шукаць, не ведаю. Тэлефон мабільны ў яе разбіты, яна нідзе не працуе», — адказаў Андрэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?