На 19 студзеня ў гарналыжным цэнтры «Сонечная даліна» ў Курасоўшчыне было запланавана свята, прымеркаванае да Сусветнага дня снегу, пішуць Мінск-Навіны.

Але як распавёў намеснік дырэктара гарналыжнага цэнтра Вячаслаў Юдзін, 19 студзеня ў «Сонечнай даліне» дакладна не чакаецца мерапрыемстваў. Паводле яго слоў, хутчэй за ўсё, будзе перанос на больш позні тэрмін, калі пахаладае і выпадзе снег.

- З-за цёплых умоў надвор'я наш цэнтр зачынены з 12 студзеня, — распавёў В. Юдзін. — Адчынім, як толькі дазволіць нябесная канцылярыя. Тады і свята правядзем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0