Праграма мерапрыемстваў да сьвяткаваньня Дня Волі ў Ню‑Ёрку

У нядзелю 22 сакавіка а 10‑й раніцы ў Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне распачнецца Сьвяточнае багаслужэньне. Адрэса: 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY 11217, USA

У гэты ж час а 11‑й гадзіне адбудзецца сьвяточная акцыя каля будынку ААН, прысьвечаная 91‑й гадавіне абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Адрэса: 760 United Nations Plaza, New York City, NY 10017 (паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue, насупраць будынку ААН).

А 13‑й гадзіне ў Беларускім музэі ў Ню‑Ёрку пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё выставы «Мастацтва супраць дыктатуры». Пасьля сьвяточнага абеду адбудзецца прагляд дакументальна‑публіцыстычнага фільму Ўладзіміра Арлова, Юрыя Хашчавацкага і Алега Дашкевіча «Дзень Волі». Адрэса: 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY 11217, USA

Запрашаем усіх беларусаў, якія пражываюць паблізу Ню‑Ёрку, прыняць удзел у адзначэньні нашага нацыянальнага сьвята Дня Волі.

Парахвіяльная Рада Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага. Беларускі Моладзевы Рух Амерыкі. Рада Беларускага музэю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?