represii-by.info

represii-by.info

11 сакавіка 1941 г. на станцыі Марыінск (сёння Кемераўская вобласць Расіі) на этапе памёр Аляксандр Мікітавіч Уласаў.

Яму было 66 гадоў.

Аляксандр Уласаў быў рэдактарам‑выдаўцом «Нашай Нівы» са снежня 1906 па травень 1914 г. Неаднаразова за журналісцкую дзейнасць прыцягваўся да судовай адказнасці.

Ён быў заснавальнікам выдавецтва «Наша хата», заснаваў часопісы «Саха» і «Лучынка». У міжваенны час абіраўся сенатарам ад Заходняй Беларусі, уваходзіў у кіраўніцтва ТБШ, апекаваўся Радашкаўскай беларускай гімназіяй.

НКВДысты арыштавалі А. Уласава ў кастрычніку 1939‑га і засудзілі на 5 год лагероў.

«Бо лёс быў наш - мук доўгі вечны шлях», ‑‑ сказаў пра сваё пакаленне Францішак Аляхновіч, дзень нараджэння і дзень смерці якога адзначаўся днямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?