Ілюстрацыйнае фота
Японская карпарацыя Toyota інвестуе $ 394 млн у амерыканскую аэракасмічную кампанію Joby Aviation. Яны будуць супрацоўнічаць у стварэнні лётаючых транспартных сродкаў, піша РБК.
«Паветраныя перавозкі — доўгатэрміновая мэта для Toyota, і хоць мы працягваем нашу працу ў аўтамабільным бізнэсе, гэта пагадненне накіроўвае наш позірк у неба», - сказаў прэзідэнт Toyota Ака Таёда.
Joby Aviation займаецца распрацоўкай паветраных судоў, якія здольныя вертыкальна ўзлятаць і сядаць. Яны цалкам працуюць на электрычнасці. У Toyota адзначылі, што такія транспартныя сродкі плануецца выкарыстоўваць для перавозак у гарадах.
У сярэдзіне кастрычніка 2019 года амерыканская карпарацыя Boeing і нямецкая кампанія Porsche AG абвясцілі пра планы стварыць лятаючы электрамабіль. У студзені Boeing ужо паведамляў пра стварэнне прататыпа лётаючага таксі.