Сёння ў Вільні каля амбасады Кітайскай Народнай Рэспублікі адбыўся пікет у падтрымку барацьбітоў за вольны Тыбет. У акцыі прынялі ўдзел каля 35 чалавек: літоўскія актывісты з групы падтрымкі Тыбету і Фонду тыбецкай культуры, будысцкія манахі‑бежанцы, што пражываюць цяпер на тэрыторыі Індыі, а таксама беларусы — студэнты ЕГУ і актывісты БУНТу.

Пікет адбываўся на працягу трох гадзінаў. Пратэстоўцы амаль увесь час скандавалі па‑ангельску і па‑літоўску «Свабодны Тыбет!», «Кітай — ідзі дамоў!», «Яны забойцы, яны мяснікі», «Свабода Тыбету — гэта і наша свабода», «Жыве Далай Лама». Мінакі распытвалі ўдзельнікаў аб мэтах акцыі, многія фатаграфаваліся на фоне тыбецкіх сцягоў, аўтамабілі сігналілі. Трэба адзначыць, што за гэты час да пратэстуючых далучыліся некалькі чалавек.

Затым а 5‑й вечара на Ратушнай плошчы Вільні адбыўся невялікі мітынг супраць кітайскай акупацыі Тыбету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?