Як вынік росту эканомікі, растуць грыўня і заробкі.
За 2019 год грыўня ўмацавалася да даляра на 19%. Гэта адзін з найбольшых паказчыкаў у свеце. Гэта вынік веры інвестараў і ўкраінскага насельніцтва ў перспектывы эканомікі нашых паўднёвых суседзяў.
Рэформы, ажыццёўленыя дзякуючы Майдану, даюць свой плён. Дзяржаўная запазычанасць Украіны скарацілася з 80 % ад ВУП у 2016-м да 52 % у 2019. Інфляцыя ў мінулым годзе запаволілася да 5%, а сярэдні заробак наблізіўся да адзнакі 500 даляраў.
Рост ВУП у 2019 годзе перавысіў 4 %. Урад Украіны прагназуе, што тэмпы росту ВУП сёлета дасягнуць 5 %, а ў наступным годзе — 7 %.