У Магілёве ў лістападзе мінулага года затрымалі 41-гадовага грамадзяніна Казахстана, якога абвінавачваюць у тым, што ён збіраўся вывезці беларусак для прастытуцыі ў Расіі, паведамляе Следчы камітэт.

У лістападзе 2019 года грамадзянін Казахстана абяцаў дзяўчатам у інтэрнэце высокія заробкі і пераканаў трох магілёвак выехаць у Новасібірск для заняцця прастытуцыяй.

20 лістапада мужчына прыехаў у Магілёў, каб суправаджаць іх падчас пераезду, прывёз з сабой квіткі на самалёт на іх імёны. На наступны дзень падчас пасадкі ў маршрутку мужчыну затрымалі праваахоўнікі.

Іншаземца ўзялі пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0