Няшчасны выпадак здарыўся днём 16 студзеня на вуліцы Лебядзінай у Баранавічах, паведамляе Intex-Press.

Гаспадар дома, пенсіянер, разам з сынам і суседам гутарылі ў двары. Што здарылася далей, пакуль што дакладна невядома, але здарыўся выбух. Аднаму мужчыну адарвала ногі да калена, у іншага — пералом галёнкі, у гаспадара хаты — ранкі. Усіх шпіталізавалі.

На месцы здарэння сапёры выявілі яшчэ два снарады часоў Другой сусветнай.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі МНС, Баранавіцкага ГАУС, КДБ, Следчы камітэт, а таксама сапёры вайсковай часці 7404.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0