Кіраўніку Ірана аятале Хаменеі варта «быць вельмі асцярожным са сваімі словамі». Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваім твітары.

«Так званы вярхоўны лідар Ірана, які ў апошні час не быў такім вярхоўным, сказаў некаторыя непрыемныя рэчы пра ЗША і Еўропу. Іх эканоміка церпіць крах, а іх народ пакутуе. Ён павінен быць вельмі асцярожны са сваімі словамі!» — напісаў Трамп.

Трамп таксама заклікаў улады Ірана змяніць сваю палітыку і зрабіць краіну зноў вялікай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0