Помнік Аляксандру Пушкіну, які размалявалі невядомыя, ачысцілі. На гэта гарадскім службам спатрэбілася ноч, перадае «Мінск-Навіны».
На руках манумента засталіся ледзь прыкметныя сляды ад чырвонай фарбы.
Супрацоўнікам Рэмаўтадора Цэнтральнага раёна ўдалося вярнуць помніку першапачатковы выгляд менш чым за суткі.
Нагадаем, раней на дзеянні мінскіх «мастакоў» адрэагавалі ў пасольстве Расіі ў Мінску:
— Учынак людзей у адносінах да памяці паэта, чыё жыццё і творчасць былі цесна звязаны з Беларуссю, выклікае велізарнае шкадаванне і здзіўленне, — гаворыцца ў паведамленні расійскага прадстаўніцтва.
0
0
0
0
0
0