Паводле звестак прэс‑службы прэзідэнта, праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы А.Лукашэнкі з кіраўніцтвам Арменіі і прадстаўнікамі дзелавых колаў.

У цэнтры ўвагі на перамовах будуць актуальныя пытанні двухбаковых адносінаў, найперш развіцця гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва з улікам уплыву сусветнага фінансава‑эканамічнага крызісу, а таксама пытанні ўзаемадзеяння краін у межах інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы.

Асаблівую ўвагу, паведамляе прэс‑служба, плануецца надаць умацаванню міжрэгіянальных сувязей, супрацоўніцтву ў энергетычнай сферы, удзелу Беларусі ў рэалізацыі шэрагу дзяржаўных праграм па развіцці эканомікі Арменіі, наладжванні прамысловай кааперацыі, развіцці турызму і культурных сувязей паміж народамі.

Узаемны тавараабарот Беларусі і Арменіі ў 2008 годзе павялічыўся ў параўнанні з 2007 годам на 18,9% і склаў 28,2 млн. долараў ЗША, «што зусім не адпавядае эканамічным патэнцыялам дзвюх краін», зазначаецца ў паведамленні прэс‑службы прэзідэнта.

Дамоўленасць аб візіце А.Лукашэнкі ў Арменію была дасягнута 9 сакавіка падчас тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Беларусі і Арменіі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0