У егіпецкай Хургадзе памёр беларускі турыст. Трагічны выпадак здарыўся на курорце амаль тыдзень таму. Пра гэта Tut.by распавяла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
34-гадовы мінчук памёр у Хургадзе на мінулым тыдні ў ноч з нядзелі на панядзелак. Па словах лекараў, прычынай стала сардэчная недастатковасць, кажа крыніца.
Мужчына быў на курорце з жонкай, у сям'і таксама расце аднагадовы сын.
Вядома, што з канца кастрычніка мінулага года ў Егіпце памерлі тры беларускія турысты, яшчэ адна турыстка памерла па прыездзе дадому. Прычыны смерці розныя.