Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паабяцаў адкрыць цэнтр архіўных дакументаў пра Другую сусветную вайну, піша РИА Новости.

«Мы заткнём паганы рот, які адкрываюць некаторыя дзеячы з-за мяжы для таго, каб дасягнуць імгненных палітычных мэтаў, мы заткнём яго праўдзівай фундаментальнай інфармацыяй», — сказаў Пуцін.

Як прыклад Пуцін назваў Ізраіль, які ні на секунду не дазваляе забыцца пра Халакост — генацыд яўрэяў. Ён распавёў, што ў найбліжэйшыя дні паедзе ў Ізраіль на адкрыццё помніка ахвярам блакады Ленінграда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0