У Facebook высвятляюць, чаму імя кітайскага лідара Сі Цзіньпіна перакладалася на англійскую як «Mr Shithole» — «містар Памыйная Дзіра», піша Reuters.

Памылка ўзнікла пры перакладзе Facebook-допісаў з бірманскай мовы на англійскую.

Дзіўны баг выявілі на другі дзень візіту Сі ў М'янму, калі яго бірманская калега Аун Сан Су Чжы запосціла паведамленне пра сустрэчу з лідарам Кітая. Перакладзены на англійскую мову допіс змяшчаў памылку.

Артыкул з памылковым перакладам з'явіўся і ў мясцовым часопісе пад загалоўкам «Абед у гонар прэзідэнта Памыйнай Дзіры».

Кампанія Facebook папрасіла прабачэння за інцыдэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0