Адзін з лідараў арганізацыі «Украінцы Расіі» (бутафорская арганізацыя, якая функцыянуе пад пратэжыраваннем расійскага ўрада) Багдан Бяcпалька, які ўвайшоў у камісію па змяненні Канстытуцыі Расіі, расказаў выданню Украина.ру, якія змены павінны быць унесены ў асноўны закон Расіі.

Багдан Бяспалька (злева). Фота з фэйсбука Сяргея Кандыбовіча.

Багдан Бяспалька (злева). Фота з фэйсбука Сяргея Кандыбовіча.

Бяcпалька заявіў, што хацеў бы ўбачыць у новай канстытуцыі аблягчэнне для грамадзян Украіны ўступлення ў расійскае грамадзянства.

«Я вельмі на гэта спадзяюся і, вядома, мне асабіста вельмі хацелася б убачыць гэтыя нормы ў Канстытуцыі Расіі. І не толькі ў дачыненні да Украіны, але і Беларусі. Гэта дазволіла б у значнай меры вырашыць дэмаграфічную праблему — маса грамадзян Украіны і Беларусі атрымалі б магчымасць браць удзел у будаўніцтве і адраджэнні Расіі. Нагадаю, што праблему дэмаграфіі ў сваім пасланні прэзідэнт назваў як праблему асноўную, самую небяспечную, што пагражае самому існаванню нашай краіны.

Мне б вельмі хацелася, каб права на ірэдэнту — уз'яднанне усяго Рускага свету — было замацавана не проста ў заканадаўстве, але і ў Канстытуцыі Расіі. Тады б любы рэгіён не толькі Украіны, але і Беларусі меў бы магчымасць далучэння да Расіі на падставе гэтага палажэння Канстытуцыі, а не толькі палажэння аб праве нацый на самавызначэнне», — сказаў Бязпалька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0