Грамадскага актывіста Зміцера Шэвеля напаткала бяда — 15 студзеня падчас знаходжання ў Торуні (Польшча) у яго здарыўся інсульт. У торуньскім ваяводскім шпіталі была зробленая складаная аперацыя, пасля якой пацыент знаходзіцца ў непрытомным цяжкім стане, піша Радыё Рацыя.

Зміцер Шэвель — сябра незалежнага прафсаюза РЭП і сябра БНФ, быў звольнены ў Беларусі з працы за грамадскую дзейнасць і вымушаны шукаць працы ў замежжы.

Цяпер побач з ім знаходзіцца жонка Таццяна.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што прыбыўшы на месца працаўладкавання, Зміцер яшчэ не займеў медычнай страхоўкі (працадаўца тлумачыў жонцы, што яшчэ не паспеў аформіць дакументы).

У выніку апроч цяжкога стану здароўя можа паўстаць патрэба весці юрыдычныя спрэчкі з працадаўцам, што вымагае ведання польскай мовы. За кожны дзень пабыту ў шпіталі і медычную дапамогу сям’і Змітра налічваюць вялізныя кошты, пакуль, як кажа Таццяна, гаворка ідзе пра 15 тыс. злотых (8 370 беларускіх).

Грашовая дапамога неабходная на тое, каб побач са Зміцерам у Торуні магла знаходзіцца жонка Таццяна (выдаткі на пражыванне), а таксама на аплату медычных паслугаў, лекаў і пасляаперацыйную рэабілітацыю.

Дапамогу з беларускіх картак можна пералічыць на адмысловы рахунак праз плятформу МОЛАМОЛА. Пераканайцеся, што ваша банкаўская картка — гэта VISA або MasterCard, яна выпушчаная беларускім банкам, тэрмін яе дзеяння яшчэ не скончыўся, і на ёй маецца неабходная сума, а таксама падлучаная паслуга 3D Secure.

Збор сродкаў у Польшчы каардынуецца праз няўрадавую арганізацыю «Беларускі дом» — пералічыць грошы можна на на рахунак Беларускага Дома: 90 1090 1870 0000 0001 4217 6050 FUNDACJA «BIAŁORUSKI DOM» Ul. Wiejska 13/3 00-480 Warszawa. з пазнакай: «Darowizna na leczenie Zmicera Szewela».

Усе атрыманыя сродкі Беларускі Дом перадасць жонцы Зміцера. Інфармацыя пра збор сродкаў у Польшчы на беларускай і на польскай мовах дасяжная тут. Увага: калі перавод на замежны рахунак немагчымы праз ваш інтэрнэт-банкінг, то раім звярнуцца ў касу любога банку для ажыццяўлення банкаўскага пераводу на пазначаны вышэй польскі рахунак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0