Тое, што Зміцер Вайцюшкевіч лёгка знаходзіць шлях да жаночага сэрца, вядома даўно. 8 Сакавіка спявак упэўнена прагуляўся знаёмай сцяжынай. Нібы ружы, шчодра кідаў Зміцер свае песні ў вяліку залю КЗ «Мінск». Тая адказвала жарснай удзячнасцю - толькі прыслухайцеся, з якім эратызмам рэагуюць фанаткі на самыя першыя акорды:
Новую песню «Дамініка» Зміцер заспяваў разам з эфектнай маладой бландынкай, што было досыць рызыкоўным ходам. Поўная заля фанатак магла і прырэўнаваць. Але, здаецца, яму гэта сышло з рук:
Алесь Камоцкі заспяваў душэўную песню - акурат «З бацькоўскай кружэлкі»:
Канцэптуальна ладную частку канцэрту Зміцер Вайцюшкевіч збудаваў, нібыта калектыўны паход у лазню. Песні былі адпаведныя - напрыклад, хуліганскі шансончык на словы Генадзя Бураўкіна ды Рыгора Барадуліна пра «чувіху клёвую»:
Лазня прымушае задумвацца над экзістэнцыйнымі пытаннямі. «Піць ці не піць?» — па-гамлетаўску запытваюцца ў гэтай песні Зміцер Вайцюшкевіч і Ўладзімір Кур'ян, галоўны капельмайстар Купалаўскага тэатру:
Генадзь Бураўкін распавёў філасофскую прыпавесць пра тое, чым небяспечнае знаходжанне на тэрыторыі Афрыкі без ведання роднай беларускай мовы:
Акрамя ўсяго іншага, Зміцер даслаў адмысловае музычнае прывітанне Франаку Вячорку, а таксама параўнаў сябе з Элтанам Джонам, а Дарафееву — з Мадоннай:
Тужлівае настальжы на вершы Уладзіміра Някляева: