Незвычайны эпізод адбыўся ў матчы другой турэцкай лігі паміж «Усакспорам» і «Эргенам» (2:0), піша Прэсбол.

Брамнік каманды «Усакспора» Эрсін Айдын адбіў пенальці, аднак атрымаў жоўтую картку за тое, што пакінуў лінію варот раней часу. Суддзя пастанавіў паўторна выканаць стандарт — сітуацыя паўтарылася, і Айдын быў выдалены з поля за два папярэджанні. Месца ў варотах заняў абаронца Левент Акцюг — і ён адбіў пенальці па правілах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0