Лукашэнка падчас выступу на V Усебеларускім народным сходзе, president.gov.by

Лукашэнка падчас выступу на V Усебеларускім народным сходзе, president.gov.by

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 20 студзеня на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, дзе абмяркоўваўся ўдзел кіраўніка у восьмым з'ездзе ФПБ, які плануецца правесці ў канцы лютага, паведамляе прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Гэта [з'езд ФПБ] маштабнае ўнутранае мерапрыемства. Тым больш такі палітычна важны год: прэзідэнцкія выбары, з'езд народа Беларусі — Усебеларускі народны сход, які выпрацуе стратэгію на перспектыву. Прафсаюзы тут павінны адыграць сваю ролю», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

Першы «Усебеларускі народны сход» правялі ў кастрычніку 1996 года перад рэферэндумам аб зменах у Канстытуцыю.

Наступныя сходы правялі ў 2001, 2006 і 2010 гг. незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў. А вось пяты Усебеларускі народны сход прайшоў улетку 2016 года, ужо пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці не пазней за 30 жніўня 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0