Палітык Роберт Бедрань (Robert Biedroń) падчас перадвыбарчага пленуму левых сілаў у горадзе Слупск заявіў аб удзеле ў выбарах прэзідэнта. Пленум левых прайшоў у нядзелю. Палітык заявіў, што ён глыбока ўзважыў гэты крок, піша Радыё Польшча.

Еўрадэпутат Роберт Бедрань у эфіры Першай праграмы Польскага радыё заявіў, што перадвыбарчаму пленуму папярэднічалі даследаванні меркаванняў чальцоў кааліцыі партый «Левыя»:

 — Перад усім левых цікавіць тое, што зараз намі кіруе прэзідэнт, які не ўдзельнічае ў сусветнай дыскусіі, які не адчувае сучасных глабальных пагрозаў. Левыя чакаюць такога прэзідэнта, які б разумеў полек і палякаў у малых мясцовасцях.

43-гадовы Роберт Бедрань — адкрыты гей, дэпутат Еўрапейскага парламента, дзе ён узначальвае дэлегацыю па Беларусі. Раней Роберт Бедрань быў мэрам Слупска і дэпутатам польскага Сейма.

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца сёлета да канца мая.

Фота з інстаграма Роберта Бедраня

Фота з інстаграма Роберта Бедраня

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0