На мінулым тыдні па МКАД ехаў легкавік з хуткасцю 229 км/г. Пра гэта Tut.by паведамілі ў ЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі».

Фота: Глеб Малафееў.

Фота: Глеб Малафееў.

Уначы ў чацвер, 16 студзеня, на 30 км МКАД (паміж вуліцамі Мантажнікаў і Ясеніна) на камеру фотафіксацыі перавышэння хуткасці трапіў легкавы аўтамабіль з беларускімі нумарамі, які нёсся па трасе з хуткасцю 229 км/г, пры дазволенай хуткасці 90 км/г. Гэта значыць перавышэнне хуткасці кіроўцам склала 139 км/г.

У дачыненні да кіроўцы была вынесена пастанова па артыкуле «Перавышэнне хуткасці руху» (ч. 8 арт. 18.13. КаАП Беларусі). Па ёй прадугледжаны штраф у памеры 162 рублі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?