Беларусь пачынае імпарт нарвежскай нафты, паведамляе агенцтва Reuters

Беларусь купіла партыю нарвежскай нафты Johan Sverdrup. Яе склад блізкі да складу расійскай Urals, да перапрацоўкі якой прыстасаваныя беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Танкер Breiviken з 80 000 тон сыравіны мае прыбыць у літоўскі порт Клайпеда 22 студзеня. Далей нафта будзе дастаўлена чыгункай на Наваполацкі НПЗ.

Прадаўцом першай партыі мог выступіць французскі Total, мяркуюць крыніцы Ройтэрз.

Расія спыніла пастаўкі нафты з 1 студзеня, пасля таго як кампаніі Беларусі і Расіі не змаглі сысціся ў цане. Аднак перад гэтым Расія абумовіла захаванне нізкіх коштаў на нафту і газ паглыбленнем інтэграцыі, што выклікала ў Беларусі трывогу і пратэсты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0